Курсанцкая канферэнцыя на замежных мовах

Кафедра беларускай і замежных моў правяла штогадовую навуковую канферэнцыю «Міжнародны вопыт процідзеяння злачыннасці».

Мерапрыемства прайшло ў Міжнародным навучальным цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі.

Адкрываючы канферэнцыю, начальнік кафедры кандыдат юрыдычных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі Таццяна Катцова адзначыла, што веданне замежных моў неабходна ў дзейнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Гаворка не толькі пра сітуацыі, якія могуць узнікнуць у ходзе паўсядзённым службы пры зносінах з замежнымі грамадзянамі. У барацьбе з трансгранічнай злачыннасцю на першы план выходзіць эфектыўнае міжнароднае супрацоўніцтва праваахоўнікаў розных краін.

Научная конференция «Международный опыт противодействия преступности»

Старшы выкладчык-метадыст Міжнароднага навучальнага цэнтра падпалкоўнік міліцыі Вячаслаў Стадольнік адзначыў, што правядзенне канферэнцыі на замежных мовах стала добрай традыцыяй, якая садзейнічае фарміраванню камунікатыўных навыкаў курсантаў.

Удзельнікі навуковага форуму падрыхтавалі даклады, у якіх разгледзелі шырокае кола пытанняў у сферы процідзеяння кіберзлачыннасці, гандлю людзьмі, незаконнаму абароту наркотыкаў, міжнароднаму тэрарызму. Абмеркаванне тэматыкі канферэнцыі вялося на якія выкладаюцца ў акадэміі англійскай і нямецкай мовах.


Група інфармацыі і грамадскіх сувязяў
па матэрыялах кафедры беларускай і замежных моў.
Фота Сяргея Адынца, факультэт міліцыі, 3 «А» курс

Навiны