Мінскі гарадскі праект БРСМ «Мы памятаем…»

Мінулым летам стартавала акцыя «Мы памятаем…», прымеркаваная да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У поле зроку праекта добраўпарадкаванне і аднаўленне мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, брацкіх і адзіночных магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, ваенных могілак.

Моладзь усіх факультэтаў міліцэйскай ВНУ ў выходныя дні прыняла ўдзел у добраўпарадкаванні помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым унутраных войскаў МУС, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў і вайсковага абавязку, а таксама воінскіх пахаванняў на Усходніх могілках.

Акрамя ўборачнага інвентара курсанты ўзялі з сабой кветкі, каб пасля навядзення парадку ускласці іх на магілы загінуўшых воінаў.

Сакратар першаснай арганізацыі БРСМ ВНУ Антаніна Барщун адзначыла, што ў час такіх акцый юнакі і дзяўчаты знаёмяцца з подзвігамі салдат, якія вызвалялі нашу краіну, пазнаюць новае пра вайну. Гэта выдатная магчымасць выхавання ў моладзі пачуцця павагі да гісторыі і захавання памяці пра страшныя падзеі шматгадовай даўніны.

Напярэдадні святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі внузская «пярвічка» таксама праводзіць патрыятычны конкурс кароткаметражных фільмаў «Пераможцы». Конкурс рэалізаваны ў рамках праекта "Мой фільм пра вайну" і ўжо прыцягнуў увагу курсантаў. У цяперашні час на ўсіх факультэтах кіпіць рэжысёрская работа.

Гэта творчае спаборніцтва, несумненна, стане адным з самых цікавых конкурсаў міліцэйскай ВНУ.


ПА ГА «БРСМ» Акадэміі МУС

Навiны