Візіт дэлегацыі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа

Дэлегацыя Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа абмеркавала пытанні супрацоўніцтва з кіраўніцтвам Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў.

У рабочай сустрэчы з начальнікам міліцэйскай УВА генерал-маёрам міліцыі Уладзімірам Бачылай прынялі ўдзел кіраўнік місіі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ў Беларусі Джорджу Дрндарскi, яго памочнік Сяргей Навіцкі і прадстаўнік рэгіянальнай дэлегацыі камітэта ў Расіі, Беларусі і Малдове Алег Бандарэнка. Абмяркованы пытанні супрацоўніцтва. Госці акцэнтавалі ўвагу на планах, звязаных з правядзеннем конкурсу «Міжнароднае гуманітарнае права і праваахоўная дзейнасць». Чакаецца, што мерапрыемства ў траўні - чэрвені 2020 года збярэ на базе Акадэміі МУС удзельнікаў з адукацыйных устаноў розных краін.


Група інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Навiны