Беларусь - Кітай: навучальны курс для мінскіх праваахоўнікаў

На базе Акадэміі МУС дэлегацыя Пекінскага каледжа паліцыі Кітая правяла навучальны курс па тэматыцы праваахоўнай дзейнасці.

Акадэмія МУС 11-19 сакавіка прымала дэлегацыю Пекінскага каледжа паліцыі Кітая. Сярод гасцей - сакратар Камуністычнай партыі каледжа генерал-лейтэнант Гаў Ян, супрацоўнікі кафедраў следчай працы, фундаментальнай гісторыі, выкладання і даследаванняў і іншыя спецыялісты. На базе міліцэйскай УВА дэлегаты правялі навучальныя заняткі для прадстаўнікоў ГУУС Мінгарвыканкама.

Падчас рабочай сустрэчы з кітайскімі калегамі начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Уладзімір Бачыла падрабязна распавёў пра структуру і накірункi дзейнасці УВА. Пералічыў факультэты, закрануў асаблівасцi прыёму абітурыентаў і спецыфіку навучання на першай і другой ступенях атрымання вышэйшай адукацыі, а таксама ў ад'юнктуры і дактарантуры. Адзначыў, што акадэмія двойчы ўдастоена Прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці. Надаў увагу сферы міжнароднага супрацоўніцтва. Дарэчы, міліцэйскай УВА заключаны дагаворы з трыма навучальнымі ўстановамі Паднябеснай: Кітайскім універсітэтам крымінальнай паліцыі Міністэрства грамадскай бяспекі, Шанхайскiм палітыка-юрыдычным універсітэтам і Школай падрыхтоўкі паліцэйскіх кадраў Упраўлення грамадскай бяспекі г.Ляньюньган. Падчас цяперашняй сустрэчы кіраўнік Акадэміі МУС перадаў кітайскаму боку праект дамовы аб супрацоўніцтве, які прадугледжвае ўзаемадзеянне з Пекінскім каледжам паліцыі ў адукацыйнай і навукова-даследчай абласцях.

  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6

Па традыцыі адбылася экскурсія па галоўнаму корпусу УВА, падчас якой Уладзімір Бачыла пазнаёміў гасцей з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы і інавацыйнымі методыкамі выкладання на аснове сучасных інфармацыйных тэхналогій. Аб выкарыстанні IT у арганізацыі адукацыйнага працэсу дэлегатам распавялі ў шматфункцыянальным мультымедыйным медыяцэнтры. Кітайскія калегі таксама наведалі аператыўна-сітуацыйны штаб, кабінет кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці і іншыя навучальныя аўдыторыі, у якіх курсанты пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў вывучаюць працу міліцыі грамадскай бяспекі і крымінальнай міліцыі. У Міжнародным навучальным цэнтры дэлегаты азнаёміліся з шэрагам курсаў і трэнінгаў, якiя арыентавыны на прадстаўнікоў кампетэнтных дзяржаўных органаў Беларусі і іншых краін, з удзелам нацыянальных і міжнародных экспертаў.


Група інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Навiны