У гасцях - калектывы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур

Цэнтр культурна-выхаваўчай работы і аддзел ідэалагічнай работы запрасілi курсантаў на канцэрт, прысвечаны Году малой радзімы.

На галоўнай сцэне міліцэйскай УВА выступілі творчыя калектывы і салісты нацыянальна-культурных аб'яднанняў Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. Адно за адным прайшлі яркія выступленні, напоўненыя песнямі і танцамі. Нумары запомніліся разнастайнасцю, дынамічнасцю, маляўнічасцю касцюмаў, а музыка заваявала гледачоў сваім непаўторным каларытам.

  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 8

Для Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур правядзенне падобных тэатралізаваных прадстаўленняў з'яўляецца адным з вядучых напрамкаў дзейнасці. Артысты выступаюць у нашай краіне і за мяжой з нумарамі, якія адлюстроўваюць традыцыі розных народаў. Сярод творчых калектываў цэнтра - ансамбль карэйскага танца «Арыранг», фальклорны ансамбль ўкраінскай песні і абраду «Ватра», шоў-група «Легенды Каўказа», фальклорны ансамбль «Эрэбуні» армянскага культурна-асветніцкага таварыства і многія іншыя. Разам з тым значнае месца ў канцэртнай праграме адведзена беларускай культуры.


Група інфармацыі і грамадскіх сувязяў.
Фота Сяргея Адынца, факультэт міліцыі, 3 «А» курс

Навiны