Чэмпіянат па шахматах сярод курсантаў

У Акадэміі МУС адбыўся чэмпіянат па шахматах сярод курсантаў. За перамогу ў асабістым і камандным заліках змагаліся самыя падрыхтаваныя прадстаўнікі факультэтаў.

Арганізатарам спаборніцтваў выступіў старшы выкладчык кафедры прававой інфарматыкі падпалкоўнік міліцыі Віктар Лаўрэнаў.

У гэты раз багаты ўраджай сабраў следча-экспертны факультэт. Яго шахматысты шараговыя міліцыі Андрэй Леташков (2 курс) і Мікіта Лапатенка (3 курс) у асабістым першынстве выйгралі «срэбра» і «бронзу» адпаведна. Сярод каманд лідзіравалі трэцякурснікі, а дружына 2 курса заняла трэцяе месца.

Не застаўся без прызоў факультэт міліцыі. Мясцовая знакамітасць - курсант 3 «А» курсу сяржант міліцыі Уладзіслаў Пляскач, які паспяхова выступае на шахматных турнірах рознага ўзроўню і цяпер атрымаў перамогу ў асабістым першынстве. 3 «А» курс, дарэчы, забраў і «срэбра» у камандным заліку.


Анастасія Воінава, ГIГС Акадэміі МУС,
па матэрыялах кафедры прававой інфарматыкі

Навiны