Навучальны курс па тэме міграцыі пад эгідай УВКБ ААН

Міжнародны навучальны цэнтр прымае курс павышэння кваліфікацыі, арганізаваны пры падтрымцы Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.

На базе Міжнароднага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі 11-15 сакавіка арганізаваны курс павышэння кваліфікацыі «Упраўленне міграцыяй: падзел міграцыйных патокаў, абарона уцекачоў». У мерапрыемстве ўдзельнічаюць супрацоўнікі падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі з усёй рэспублікі.

У правядзенні вучэбных заняткаў экспертную падтрымку аказалі афіцэр сувязі па іміграцыйных пытаннях пры Пасольстве Латвіі ў нашай краіне Аляксандр Пятроўскі і прадстаўнікі УВКБ ААН. Матэрыялы лекцый таксама падрыхтавалі спецыялісты кампетэнтных дзяржаўных органаў і распрацоўшчык навучальнага курса - старшы выкладчык кафедры адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў факультэта міліцыі Акадэміі МУС Аляксандр Федорако.


Анастасія Воінава, ГIГС Акадэміі МУС.
Фота Алега Буторына, Міжнародны навучальны цэнтр

Навiны