Дзень роднай мовы ў Акадэміі МУС

20 лютага ў Акадэміі МУС прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел курсанты Акадэміі МУС, прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры беларускай і замежных моў і ганаровыя госці - доктар філалагічных навук прафесар Гапоненка Ірына Алегаўна і доктар філалагічных навук прафесар Рагойша Вячаслаў Пятровіч.

Свята роднай мовы праводзілася кафедрай беларускай і замежных моў Акадэміі МУС.

Дзень роднай мовы ў Акадэміі МУС

У сваім звароце да прысутных госці выказалі падзяку кіраўніцтву Акадэміі МУС, кафедры і курсантам за павагу і любоў да роднай мовы, а таксама прадставілі манаграфічнае выданне аб беларускай антрапаніміцы.

У ходзе мерапрыемства курсанты выступілі з дакладамі аб сваім радаводзе, прадэкламавалі вершы на роднай мове.

Урачыстая сустрэча, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, адбылася ў шчырай атмасферы цеплыні і павагі прысутных да роднага слова, нацыянальнай культуры.

Навiны