Пасяджэнне навуковай супольнасці «Аператыўнік»

Пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў традыцыйна стала кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці факультэта міліцыі.

У пасяджэнні навуковай супольнасці «Аператыўнік» прынялі ўдзел прадстаўнікі навукова-даследчага аддзела і яшчэ сямі кафедраў Акадэміі МУС: грамадзянскага і працоўнага права, крыміналістыкі, прававой інфарматыкі, тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі, крымінальнага права і крыміналогіі, крымінальнага працэсу, эканамічнай бяспекі.

Вітаў гасцей начальнік кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці Аляксей Тукала. У сваім выступе ён распавёў пра вынікі навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў і ўнёс прапановы, як прыцягнуць у гэтую сферу яшчэ больш маладых людзей.

Кіраўнік навуковай супольнасці Ігар Шаматульскi акцэнтаваў увагу на запланаваных канферэнцыях і міжнародных конкурсах навуковых прац, а таксама нагадаў аб правядзенні конкурсу навуковых работ курсантаў.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі тэматыку навуковых даследаванняў, якія моладзь праводзіць у цяперашні час, а таксама абмяняліся думкамі аб павышэнні эфектыўнасці гэтай дзейнасці. Гаварылі і аб далейшым развіцці навуковай супольнасці «Аператыўнік». Заклад поспеху - актыўнае ўзаемадзеянне зацікаўленых кафедраў.


Па матэрыялах кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці

Навiны