Акадэмія МУС праводзіць курс павышэння кваліфікацыі для супрацоўнікаў падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі.
На працягу пяці дзён супрацоўнікаў кампетэнтных падраздзяленняў з усёй рэспублікі прымае на сваёй базе Міжнародны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі. Учора прайшлі першыя навучальныя заняткі ў рамках праграмы павышэння кваліфікацыі "Роля органаў унутраных спраў у рэалізацыі міграцыйнага заканадаўства".
У раскладзе у слухачоў - лекцыі, семінары, практычныя заняткі і круглыя сталы, у правядзенні якіх актыўны ўдзел прымае распрацоўшчык навучальнага курса - старшы выкладчык кафедры адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў факультэта міліцыі Акадэміі МУС Аляксандр Федорако. Вопытам і ведамі таксама падзеліцца міжнародны эксперт - афіцэр сувязі пры Пасольстве Латвіі ў нашай краіне Аляксандр Пятроўскі. Па заканчэнні курса слухачам ўручаць пасведчанні і сертыфікаты акадэміі і ДГиМ МУС аб павышэнні кваліфікацыі.
Анастасія Воінава, ГИОС Акадэміі МУС.
Фота Алега Буторына, Міжнародны навучальны цэнтр