Каманду акадэміі адзначылі на пасяджэнні калегіі МУС

На нядаўнім пасяджэнні калегіі Міністэрства ўнутраных спраў ўзнагародзілі ўдзельнікаў Кубка міністра па стральбе з пісталета Макарава.

Каманда Акадэміі МУС паспяхова выступіла ў Кубку міністра ўнутраных спраў. Ад першага месца нашых стралкоў аддзяліў ўсяго адзін бал, які вывеў у лідэры зборную ДООРД МУС.

Па выніках спаборніцтваў сярод жанчын на першую прыступку п'едэстала гонару ўзнялася выкладчык кафедры прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі капітан міліцыі Таццяна Булойчык. Перамога ёй дасталася нялёгка. Каб вызначыць чэмпіёна, арганізатарам прыйшлося звярнуцца да ўліку дадатковых паказчыкаў.

Напружанымі выдаліся і спаборніцтвы ў мужчын. У выніку турнірную табліцу ўзначалілі прадстаўнікі Акадэміі МУС. "Золата" забраў выкладчык кафедры прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі маёр міліцыі Антон Самотуга, «срэбра» - старшы выкладчык кафедры тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі маёр міліцыі Юрый Сурженко.


Па матэрыялах газеты «На страже».
Фота кафедры тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі Акадэміі МУС

Навiны