Ліцэісты і курсанты правялі шахматны турнір

У таварыскім матчы па шахматах прынялі ўдзел каманды Спецыялізаванага ліцэя МУС і міліцэйскай ВНУ.

Ведамасны ліцэй арганізаваў адкрыты шахматны турнір на прызы начальніка ўстановы і запрасіў паўдзельнічаць у спаборніцтвах каманду Акадэміі МУС.

Ужо многія гады супрацоўнікі і курсанты міліцэйскай ВНУ захапляюцца гэтым відам спорту. Зборная пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры прававой інфарматыкі падпалкоўніка міліцыі Віктара Лаўрэнава паспяхова выступае на гарадскіх і рэспубліканскіх турнірах. Прапанову сустрэцца з ліцэістамі каманда прыняла з радасцю: як жа яшчэ не пазнаёміцца, магчыма, з будучымі шахматыстамі Акадэміі МУС? За гульнявой дошкай з імі сустрэліся курсанты сяржант міліцыі Уладзіслаў Пляскач і шараговыя міліцыі Мікіта Лопатенко і Аляксандр Сухарукаў, у выніку занялі першае месца. Як адзначылі хлопцы, у ліцэі фармуецца моцная зборная па шахматах, удзельнікі якой абавязкова заявяць пра сябе на самых сур'ёзных спаборніцтвах.

Навiны