Лекцыйны занятак з прадстаўнікамі следчых камітэтаў Беларусі і Расіі

Прадстаўнік Акадэміі МУС правёў лекцыю ў Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ для кіраўнікоў следчых падраздзяленняў.

Дацэнт кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці Акадэміі МУС Дзмітрый Харэвіч для кіраўнікоў следчых падраздзяленняў Следчага камітэта, кіруючага складу упраўленняў па абласцях i г. Мiнску, раённых (міжраённых) аддзелаў правёў лекцыю на тэму «Расследаванне і папярэджанне незаконнага абароту наркотыкаў». У ліку слухачоў - прадстаўнік Следчага камітэта Расіі.

У ходзе правядзення заняткі асветлены актуальныя пытанні прававога рэгулявання адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў і правапрымяняльнай дзейнасці па расследаванні нарказлачынстваў. Акцэнтавана ўвага на асаблівасцях выкарыстання матэрыялаў аператыўна-вышуковай дзейнасці для распачынання крымінальных спраў і ў даказванні па крымінальных справах, а таксама праверкі і ацэнкі дадзеных матэрыялаў следчым.

Выкладчык адказаў на пытанні слухачоў аб кваліфікацыі і расследаванні нарказлачынстваў, а таксама аб узаемадзеянні з супрацоўнікамі аператыўных падраздзяленняў (органаў дазнання).

Для лектара гэта не першы занятак, якi ён правёў для супрацоўнікаў Следчага камітэта. Падобныя сустрэчы з практыкамі дазваляюць арганізаваць узаемны абмен думкамі, атрымаць новы вопыт, зірнуць на некаторыя пытанні пад іншым вуглом, а таксама дапамагаюць удасканаліць методыку выкладання ў Акадэміі МУС.


Па матэрыялах кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці

Навiны