Саюз моладзі: дапамагаем пажылым людзям

На днях курсанты факультэта міліцыі Акадэміі МУС наведалі менскі спецыяльны дом для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў № 1, каб дапамагчы установе справіцца з зімовымі гурбамі.

У гэты раз памочнікаў дэлегавалі 1 «Б» і 4 «Б» курсы факультэта міліцыі. Актыўныя ўдзельнікі валанцёрскага руху БРСМ «Добрае Сэрца» расчысцілі ад снегу тэрыторыю дома ветэранаў.

Курсанты іншых факультэтаў таксама знаходзяць час для ўдзелу ў сацыяльных акцыях. Напрыклад, прадстаўнікі крымінальна-выканаўчага факультэта адгукнуліся на просьбу праваслаўнай царквы «Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы» і дружна дапамаглі ва ўборцы снегу.


Уладзімір Рубанік,
факультэт міліцыі, 4 «Б» курс

Навiны