Правялі заняткі з супрацоўнікамі пракуратуры

У Акадэміі МУС для пракурорскіх работнікаў праведзены курсы павышэння кваліфікацыі па тэме ажыццяўлення нагляду за аператыўна-вышуковай дзейнасцю.

У міліцэйскай ВНУ прайшоў чарговы курс павышэння кваліфікацыі «Удасканаленне дзейнасці пракурорскіх работнікаў, упаўнаважаных на ажыццяўленне нагляду за аператыўна-вышуковай дзейнасцю». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі Генеральнай пракуратуры і прафесарска-выкладчыцкі склад Акадэміі МУС.

На занятках падрабязна разгледжаны асаблівасці крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, прававыя пытанні аператыўна-вышуковай дзейнасці органаў унутраных спраў, кантроль і пракурорскі нагляд у гэтай сферы. У фармаце круглага стала адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў, якія ўзнікаюць у практычнай дзейнасці праваахоўнікаў.

Навучальныя курсы па гэтай тэме праводзяцца ў Акадэміі МУС з 2008 года і дазваляюць выпрацаваць адзіны пункт гледжання ў супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, і прадстаўнікоў пракуратары, якія ажыццяўляюць нагляд, па найбольш актуальных пытаннях паўсядзённай працы.


Па матэрыялах кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці

Навiны