Афіцэры і курсанты - удзельнікі вадохрышчанскіх купанняў

У мінулыя выхадныя праваслаўныя вернікі адзначылі Вадохрышча. Супрацоўнікі і курсанты Акадэміі МУС наведалі менскія храмы і прынялі ўдзел у калядных купаннях.

Самыя загартаваныя прадстаўнікі 3 "В" курса факультэта міліцыі наведалі Храм-помнік у гонар Усіх Святых, каля якога былі арганізаваныя вадохрышчанскія купанні. Тут сабраліся і дарослыя і дзеці - ніхто не пабаяўся марозу. Вернікі надаюць вялікае значэнне ўдзелу ў набажэнстве і акунанні ў асвячоную ваду.

- Гэта невымоўныя адчуванні, якія захопліваюць дух з першай секунды, - падзяліўся ўражаннямі курсант Дзмітрый Алейнік. - Само свята вельмі светлы, а ўдзел у ім сяброў стварае цёплую, запамінальную атмасферу.

У калядную купель акунуліся і курсанты крымінальна-выканаўчага факультэта разам са сваім кіраўніцтвам, якія наведалі ў свята Цнянскае вадасховішча і Камсамольскае возера. Не засталіся ў баку і дзяўчаты.


Па матэрыялах Алега Дземянцея, факультэт міліцыі, 3 "В" курс,
Аляксея Ярмоленка, крымінальна-выканаўчы факультэт
Фота факультэта міліцыі

Навiны