100-годдзе міліцыі: аб барацьбе са злачыннасцю - на міжнародным узроўні

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя Акадэміі МУС была прысвечана 100-гадоваму юбілею беларускай міліцыі і Году навукі.

У Мінску 10 лютага адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы барацьбы са злачыннасцю і падрыхтоўкі кадраў для праваахоўных органаў». У пленарным пасяджэнні і секцыях навуковага форуму прынялі ўдзел, у тым ліку і завочна, прадстаўнікі больш за 80 арганізацый з 20 ведамстваў: кіруючы склад і супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, Канстытуцыйнага суда, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі, Федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі, а таксама вядучыя педагогі і навукоўцы УВА і навуковых арганізацый Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Сербіі, Узбекістана, Украіны, Харватыі. У ліку ўдзельнікаў канферэнцыі 28 дактароў і 218 кандыдатаў навук.

Замежныя УВА прадставілі Акадэмія кіравання МУС Расіі, Маскоўскі універсітэт МУС Расіі, Усерасійскі навукова-даследчы інстытут МУС Расіі, Ніжагародская акадэмія МУС Расіі, Акадэмія ФСВП Расіі, Акадэмія МУС Грузіі, Краснадарскі універсітэт МУС Расіі, Костанайская акадэмія МУС Казахстана, Варонежскі інстытут МУС Расіі, Цюменскі інстытут павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў МУС Расіі, Расійская акадэмія народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расіі, Валгаградскі дзяржаўны універсам ет, Паўднёва-Заходні дзяржаўны універсітэт Расіі, Еўразійскі нацыянальны універсітэт Казахстана, Валагодскі інстытут права і эканомікі ФСВП Расіі.

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7

З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся начальнік Акадэміі МУС, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, генерал-маёр міліцыі Уладзімір Бачыла:

- Выказваю надзею, што наша канферэнцыя дазволіць навукоўцам і практычным супрацоўнікам абмеркаваць навуковыя дасягненні, падзяліцца вопытам па найбольш актуальных праблемах дзейнасці органаў унутраных спраў, вызначыць шляхі павышэння эфектыўнасці барацьбы са злачыннасцю і ўдасканалення падрыхтоўкі кадраў для праваахоўных органаў.

На абмеркаванне былі вынесены крымінальна-прававыя і крымінальна-працэсуальныя аспекты дзейнасці праваахоўных органаў, крыміналагічныя і крыміналістычныя праблемы барацьбы са злачыннасцю, актуальныя пытанні функцыянавання крымінальна-выканаўчай сістэмы, асаблівасці міжнароднага, канстытуцыйнага, грамадзянскага і іншых галін права.

  • 10
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 8
  • 9

У пленарным пасяджэнні з дакладам па пытаннях гістарыяграфіі міліцыі Беларусі ў 1920-90-х гадах выступіў прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі МУС Беларусі доктар гістарычных навук, прафесар Аляксей Вішнеўскі. Аб сучасных аспектах узаемадзеяння праваахоўных органаў у рамках дзейнасці па супрацьдзеянні злачыннасці распавёў дэкан факультэта права Уладзімірскага філіяла Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расіі доктар юрыдычных навук, дацэнт Аляксей Кудраўцаў. Даклад аб папярэджанні злачыннасці ў Саюзнай дзяржаве Расіі і Беларусі прадставіў прафесар кафедры крымінальнага права і крыміналогіі Крымскага філіяла Краснадарскага універсітэта МУС Расіі доктар юрыдычных навук, прафесар Сямён Лебедзеў. Галоўны навуковы супрацоўнік Всеросийского навукова-даследчага інстытута МУС Расіі доктар філасофскіх навук, прафесар Ігар Сунде звярнуўся да асаблівасцяў процідзеяння вербавальнай дзейнасці міжнародных тэрарыстычных арганізацый у сеткі Інтэрнэт. Завяршыў пленарнае пасяджэнне даклад загадчыка кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы доктара юрыдычных навук, прафесара Ігара Мартыненка аб грамадзянска-прававым абароце археалагічных артэфактаў, новых падыходах у Кодэксе Беларусі аб культуры.

Пасля пленарнага пасяджэння праца канферэнцыі працягнулася ў дзесяці тэматычных секцыях.

Штогадовае правядзенне гэтага міжнароднага навуковага форуму стала візітнай карткай Акадэміі МУС Беларусі і добрай традыцыяй, якая дазваляе ў шырокім коле абмеркаваць асаблівасці дзейнасці ў сферы падрыхтоўкі кадраў для праваахоўных органаў і актуальныя пытанні процідзеяння злачыннасці.


Сяргей Чабатароў,
ГIГС Акадэмii МУС.
Фота аўтара,
Анастасіі Воінавай,
Аляксея Андрэева

Навiны