Акрэдытацыя па спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі

У Акадэміі МУС паспяхова прайшла дзяржаўная акрэдытацыя па спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі.

У Акадэміі МУС 12-16 лістапада паспяхова прайшла дзяржаўная акрэдытацыя па спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі I ступені атрымання вышэйшай адукацыі: 1-26 01 02 «Дзяржаўнае кіраванне і права», 1-99 02 01 «Судовыя крыміналістычныя экспертызы». Акрэдытацыя праводзілася камісіяй пад кіраўніцтвам старшыні камісіі - намесніка дырэктара Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Ірыны Буцько.

Камісіяй правяраліся асноўныя аспекты дзейнасці структурных падраздзяленняў Акадэміі МУС: агульная характарыстыка; выкананне патрабаванняў, устаноўленых ліцэнзіяй на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці; кадравае, матэрыяльна-тэхнічнае, інфармацыйна-бібліятэчнае і навукова-метадычнае забеспячэнне. Па выніках працы камісіі Дэпартаментам кантролю якасці адукацыі падрыхтавана заключэнне, у якім прызнана наступнае:

  • дзейнасць Акадэміі МУС адпавядае патрабаванням заканадаўства аб адукацыі;
  • адсутнічаюць грубыя парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні, патрабаванняў і ўмоў, устаноўленых спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці;
  • рэсурсавае, навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі І ступені 1-99 02 01 «Судовыя крыміналістычны экспертызы», 1-26 01 02 «Дзяржаўнае кіраванне і права» адпавядаюць устаноўленым патрабаванням.

У адпаведнасці з загадам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2018 года № 249-і ўстанова адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» акрэдытавана па спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі I ступенi:

  • 1-26 01 02 «Дзяржаўнае кіраванне і права»,
  • 1-99 02 01 «Судовыя крыміналістычныя экспертызы».

Сертыфікат № 0000758 выдадзены ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі ад 14 снежня 2018 года № 866 і сапраўдны да 14 снежня 2023 года.

Навiны