Спецвыпуск Акадэміі МУС выйшаў у газеце «На варце»

На старонках ведамаснага выдання - аб дзейнасці міліцэйскай альма-матэр і яе дасягненнях. Асаблівай увагі заслугоўваюць інавацыйныя методыкі, якія ўкараняюць нашы педагогі.

За гэты год Акадэмія МУС прыняла 62 замежныя дэлегацыі, якія падрабязна азнаёміліся з арганізацыяй адукацыйнага працэсу. Пра тое, якімі інавацыямі здзіўлялі гасцей, - у публікацыі «Тры кафедры - адна мэта».

«Святло. Камера. Матор!» Талентаў шмат у нашых курсантаў. Ствараючы новую прастору для творчасці, хлопцы ладзяць навуковыя фестывалі і запрашаюць адзін аднаго на інтэлектуальныя двубоі, здымаюць фільмы, асвойваюць фотамастацтва і сцэнічнае майстэрства. У спецвыпуску - «Як мы імкнуліся да сонца», аповяд аб першым навуковым фестывалі Акадэміі МУС.

Публікацыя «Цікава вучыцца, займальна вучыць» прысвечана дзейнасці кафедры крыміналістыкі. Педагогі заўсёды ішлі ў нагу з часам, таму й сёньня разам з традыцыйнымі ўкараняюць новыя напрамкі крыміналістычнай навукі і падрыхтоўкі кадраў. Дарэчы, супрацоўнікі кафедры актыўна вядуць вынаходніцкую і патэнтна-ліцэнзійную работу: маюць дзевяць патэнтаў (чатыры - на вынаходніцтва, пяць - на карысную мадэль) і адно пасведчанне на рацыяналізатарскую прапанову.

Пра гэта і многае іншае чытайце ў чарговым выпуску сумеснага праекту «НВ» і Акадэміі МУС.


ГIГС Акадэміі МУС

Навiны