Выязное судовае пасяджэнне - у сценах Акадэміі МУС

Разгляд судом крымінальнай справы адбыўся ў рамках адукацыйнага працэсу. З ходам судовага разбору наглядна азнаёміліся курсанты.

У Акадэміі МУС прайшло выязное пасяджэнне суда Ленінскага раёна сталіцы, арганізаванае кіраўніцтвам ВНУ і кафедры крымінальнага працэсу. У падрыхтоўцы мерапрыемства актыўны ўдзел прыняў прафесар кафедры Пётр Мытнік. Судовае пасяджэнне праводзіла намеснік старшыні раённага суда Марына Запаснік - выпускніца факультэта міліцыі 2002 года. Дзяржаўны абвінаваўца - памочнік пракурора раёна Аляксандр Рамановіч, абаронца - адвакат Ірына Гринкина. З улікам прынцыпу галоснасці ажыццяўлення правасуддзя судовае разбіральніцтва праходзіла ў прысутнасці курсантаў факультэта міліцыі, следча-экспертнага і крымінальна-выканаўчага, а таксама прафесарска-выкладчыцкага складу.

У Акадэміі МУС такія мерапрыемствы праводзяцца ў адукацыйных мэтах. Курсанты папаўняюць веды ў галіне крымінальнага працэсу і наглядна знаёмяцца з асаблівасцямі судовага паседжання.


Галіна Паўлавец, кафедра крымінальнага працэсу.
Фота Марыі Якубель, кафедра крымінальнага працэсу

Навiны