Беларусь - Францыя: абмен вопытам у сферы праваахоўнай дзейнасці

Міжнародны навучальны цэнтр Акадэміі МУС прымае двухдзённы навучальны семінар з удзелам экспертаў з Францыі.

На базе Міжнароднага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі 27 лістапада адкрыўся навучальны семінар, які сабраў беларускіх праваахоўнікаў з падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС, а таксама кіраўнікоў і педагогаў кафедраў вядучай міліцэйскай ВНУ. З французскага боку ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць міжнародныя эксперты Гіём Герик і Стэфан Крозе.

- У ходзе семінара замежныя калегі падзеляцца вопытам у супрацьдзеянні гандлю людзьмі і звязаным з ёй злачынстваў. Гэтая праблема транснацыянальная, таму тэматыка мерапрыемства ахоплівае пытанні міжнароднага ўзаемадзеяння ў праваахоўнай сферы, - адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі КМ МУС палкоўнік міліцыі Дзмітрый Цаюн.

У сваім выступе Гіём Герик распавёў аб дзейнасці падраздзялення, у якім служыць, і пра сваю працу следчым. Для ўдзельнікаў семінара эксперт падрыхтаваў змястоўную прэзентацыю.

За два дні мерапрыемствы замежныя госці падзеляцца вопытам у галіне барацьбы з сутэнёрствам і прастытуцыяй, пазнаёмяцца з напрацоўкамі беларускіх праваахоўнікаў, абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва абедзвюх краін па лініі процідзеяння разглядаемага віду злачынстваў.

Намеснік начальніка Акадэміі МУС па міжнароднаму супрацоўніцтву - начальнік Міжнароднага вучэбнага цэнтра палкоўнік міліцыі Аляксандр Краўчанка абмеркаваў з французскімі калегамі магчымасці далейшай арганізацыі падобных навучальных мерапрыемстваў і пажадаў усім удзельнікам семінара плённай працы.


Анастасія Воінава, ГIГС Акадэміі МУС.
Фота Альберта Ермакова, газета «На варце»

Навiны