Супрацоўнікі Акадэміі МУС, якія выканалі інтэрнацыянальны абавязак

Місцюкевіч Аляксандр Паўлавіч -  воін-інтэрнацыяналіст
палкоўнік міліцыі ў запасе

Місцюкевіч Аляксандр Паўлавіч

З пасады намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Савецкага райвыканкама г. Мінска быў камандзіраваны ў Афганістан, дзе з верасня 1980 года па сакавік 1981 года выконваў інтэрнацыянальны абавязак у складзе атрада спецыяльнага прызначэння МУС СССР «Кобальт-1». У складанай абстаноўцы дзейнічаў рашуча і ўпэўнена. Ажыццяўляў кіраўніцтва групай аховы месца дыслакацыі падраздзялення, здолеў правільна арганізаваць нясенне службы падначаленымі, не дапусціўшы ніводнага здарэння. Сваімі самаадданымі і ўмелымі дзеяннямі спрыяў паспяховаму выкананню задач, пастаўленых перад падраздзяленнем.

За мужнасць і смеласць, праяўленыя пры выкананні спецыяльнага заданні, узнагароджаны медалём "За баявыя заслугі".