Супрацоўнікі Акадэміі МУС, якія выканалі інтэрнацыянальны абавязак

Бельский Юрий Алексеевич - воин-интернационалист
старшына запасу

Бельскі Юрый Аляксеевіч

Праходзячы тэрміновую і звыштэрміновую службу ў паветрана-дэсантных войсках з кастрычніка 1984 года да красавіка 1988 года выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. Нёс службу па ахове аб'ектаў і патрулявання вуліц у г. Кабул, удзельнічаў у баявых аперацыях за межамі Кабула ў розных правінцыях. Так, у 1987 годзе, выехаўшы з канцэртам на 3-ю заставу, сяржант Бельскі Ю.А. уступіў у бой з «духамі»,якія падкралася да заставы пад покрывам ночы. Не раздумваючы, ён заняў месца параненага ў баі кулямётчыка, разумеючы, што гэта - галоўная агнявая кропка заставы. Самаадданая абарона дэсантнікаў прымусіла «духаў» адступіць да цясьнін, ня дазволіўшы захапіўшы заставу. За смеласць і мужнасць, праяўленыя ў баі з душманамі, узнагароджаны медалём "За баявыя заслугі".
За доблесць у баях і вернасць свайму айчыне узнагароджаны таксама медалямі "За адзнаку ў воінскай службе» 2 ступені, «Воіну-інтэрнацыяналіст ад удзячнага афганскага народа», «Ветэран баявых дзеянняў», юбілейнымі мэдалямі.