Супрацоўнікі Акадэміі МУС, якія выканалі інтэрнацыянальны абавязак

Андрыянаў Аляксандр Аляксеевіч -  воін-інтэрнацыяналіст
палкоўнік міліцыі ў запасе

Андрыянаў Аляксандр Аляксеевіч


З верасня 1986 года па ліпень 1988 году знаходзіўся ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан у якасці саветніка ЦК ВЛКСМ пры ЦК Дэмакратычнай арганізацыі моладзі Афганістана. За час знаходжання ў Афганістане ўнёс вялікі асабісты ўклад у справу ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, камплектавання ўзброеных сілаў рэспублікі, фарміравання моладзевых батальёнаў, стварэнне сістэмы пачатковай ваеннай падрыхтоўкі ў навучальных установах, правядзення ваеннага ўсенавуча сярод моладзі. Пры гэтым праявіў высокія прафесійныя якасці, у крытычных, складаных сітуацыях не губляў самавалодання.
За праяўленую мужнасць пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Рэспубліцы Афганістан узнагароджаны ордэнам «Дружба народаў», медалямі «Воіну-інтэрнацыяналіст ад удзячнага афганскага народа», «10 гадоў красавіцкай рэвалюцыі Рэспублікі Афганістан», «За працоўную доблесць».