Супрацоўнікі Акадэміі МУС - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

Петровский Фёдор Иванович - ветеран Великой Отечественной войны

Пятроўскі Фёдар Іванавіч

Нарадзіўся 5 мая 1920 года. У мінулым - намеснік начальніка курса па палітыка-выхаваўчай рабоце Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, палкоўнік міліцыі.

Выведнік партызанскага атрада імя У.І.Леніна злучэння Каралёва.


Узнагароджаны медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені і «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.». За высокія паказчыкі ў службе, актыўную работу па ахове грамадскага парадку і сацыялістычнай уласнасці Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 16 красавіка 1976 года узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР.