Супрацоўнікі Акадэміі МУС - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

Печкуренко Леонид Тимофеевич - ветеран Великой Отечественной войны

Печкурэнка Леанід Цімафеевіч

Нарадзіўся 8 лютага 1926 года. У мінулым - старшы выкладчык кафедры адміністрацыйнага права і навуковых асноў кіравання ў органах унутраных спраў Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, кандыдат юрыдычных навук, палкоўнік міліцыі.

Радавы баец 121-й чырвона-партызанскай брыгады Магілёўскага падпольнага РК КПБ.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны» II ступені, «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «Ветэран працы».