Супрацоўнікі Акадэміі МУС - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

Коваленко Георгий Павлович - ветеран Великой Отечественной войны

Каваленка Георгій Паўлавіч

Нарадзіўся 29 лютага 1925 года. У мінулым - начальнік кафедры баявой і фізічнай падрыхтоўкі Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, палкоўнік унутранай службы.

Партызан партызанскага атрада «Камуніст» брыгады імя Шчорса. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I і II ступені, «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку», «Ветэран працы».