Супрацоўнікі Акадэміі МУС - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

Карасік Васіль Іванавіч
Нарадзіўся 25 жніўня 1933 года. У мінулым - старшы выкладчык кафедры крыміналістыкі Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, падпалкоўнік міліцыі.
Сувязны партызанскага атрада імя Суворава 1-й Мінскай брыгады.
Узнагароджаны медалём «Ветэран працы».