Супрацоўнікі Акадэміі МУС - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

Калинкович Леонид Николаевич - ветеран Великой Отечественной войны

Калінковіч Леанід Мікалаевіч

Нарадзіўся 8 лістапада 1925 года. У мінулым - начальнік кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці АУС Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, Заслужаны работнік МУС, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, палкоўнік унутранай службы ў адстаўцы.

Партызан партызанскага атрада №259 8-й Рагачоўскай партызанскай брыгады (Гомельская вобласць).

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «Ветэран працы».

За актыўны ўдзел у ахове грамадскага парадку Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 сакавіка 1964 года узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.