Супрацоўнікі Акадэміі МУС - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

Фёдараў Міхаіл Мікітавіч - ветэран Вялікай Айчыннай вайны

Фёдараў Міхаіл Мікітавіч

Нарадзіўся 21 лістапада 1914 года. Палкоўнік міліцыі. Старшы выкладчык кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці органаў унутраных спраў Мінскай вышэйшай школы МУС СССР. Заслужаны работнік МУС.

Камандзір узвода 471-га стралковага палка 73-й стралковай дывізіі 3-га Беларускага фронту.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалём «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».