Супрацоўнікі Акадэміі МУС - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

Яфімаў Міхаіл Арцём'евіч
Нарадзіўся 2 студзеня 1925 года. У мінулым - прафесар кафедры крымінальнага права Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны работнік МУС, палкоўнік унутранай службы.
Камандзір стралковай роты 170-га гвардзейскага стралковага палка 57-й гвардзейскай стралковай дывізіі 1-й гвардзейскай арміі Паўднёва-Заходні фронт.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (двойчы), медалямі «За баявыя заслугі», «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «Ветэран працы».