Супрацоўнікі Акадэміі МУС - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

Данілаў Мікалай Авраамавіч

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1927 году. У мінулым - кіроўца тэхнічнай часткі аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Акадэміі МУС, старшына міліцыі.

Кулямётчык 35-га зенітна-кулямётнага палка 83-і дывізіі 4-га корпуса СПА Заходняга фронту. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалём "За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «Ветэран працы».