Супрацоўнікі Акадэміі МУС - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

Андрэеў Яўген Пятровіч - ветэран Вялікай Айчыннай вайны

Андрэеў Яўген Пятровіч


Нарадзіўся 14 кастрычніка 1924 года. У мінулым - дацэнт кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, палкоўнік унутранай службы.

Камандзір СУ-76 1900-га самаходнага артылерыйскага палка 2-га Беларускага фронту.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» І «Ветэран працы».