Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ў сферы праваахоўнай дзейнасці

У Акадэміі МУС 20 лютага адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы барацьбы са злачыннасцю і падрыхтоўкі кадраў для праваахоўных органаў».

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца супрацоўнікі праваахоўных органаў, прафесарска-выкладчыцкі састаў, навуковыя работнікі, аспіранты (ад’юнкты).

У межах навуковага форуму адбудзецца абмеркаванне актуальных пытанняў прававога і навуковага забеспячэння процідзеяння злачыннасці на нацыянальным і міжнародным узроўні, розных аспектаў падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў для праваахоўных органаў. Праца канферэнцыі будзе арганізавана ў выглядзе пленарнага пасяджэння і дзевяці тэматычных секцый:

  1. Тэарэтыка-прававыя, канстытуцыйныя і гістарычныя аспекты дзейнасці праваахоўных органаў.

  2. Актуальныя пытанні адміністрацыйнага права і працэсу, адміністрацыйнай дзейнасці праваахоўных органаў і кіравання органамі ўнутраных спраў.

  3. Навуковае забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці, эканамічнай і інфармацыйнай бяспекі.

  4. Крымінальна-прававыя і крыміналагічныя аспекты барацьбы са злачыннасцю.

  5. Крымінальны працэс, крыміналістыка, судовая экспертыза.

  6. Праблемы выканання крымінальных пакаранняў і пенітэнцыярнай крыміналогіі.

  7. Актуальныя пытанні псіхалогіі, педагогікі і ідэалогіі ў сістэме падрыхтоўкі кадраў для праваахоўных органаў.

  8. Тактыка-спецыяльная і прафесійна-прыкладная фізічная падрыхтоўка супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

  9. Грамадзянска-прававыя і працэсуальныя аспекты ўдасканалення праваахоўнай дзейнасці.