Урачысты рытуал прынясення Прысягі першакурснікамі Акадэміі МУС

На плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску першакурснікі вядучай міліцэйскай УВА Беларусі дадуць клятву вернасці краіне і народу.

Урачысты рытуал прынясення Прысягі першакурснікамі Акадэміі МУС адбудзецца 30 жніўня. Будучыя афіцэры прадстаўляюць Міністэрства ўнутраных спраў, Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Першакурснікі скажуць галоўныя словы перад сваімi роднымi і блізкімi, старшымi афіцэрамi і ветэранамi. У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі МУС і іншых дзяржаўных органаў.

Па традыцыі будзе вынесены сцяг Акадэміі МУС. Прадстаўнік царквы дабраславіць маладое папаўненне. Завершыцца святочнае мерапрыемства ўрачыстым маршам.

Нагадаем, за плячыма першакурснікаў - амаль цэлы месяц навучальнага збору, які пазнаёміў iх з абранай прафесіяй. Курсанты з'яўляюцца супрацоўнікамі органаў унутраных спраў з моманту залічэння ва ўстанову адукацыі.