Крок наперад: вучэбны збор першакурснікаў Акадэміі МУС

Штогод у жніўні Акадэмія МУС праводзіць вучэбны збор для навабранцаў. Хлопцы вывучаюць асновы прафесіі і ўдзельнічаюць у спартыўным свяце.

Адкрыццё навучальнага збору адбудзецца 5 жніўня. Навабранцаў павіншуюць кіраўнікі УВА, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу, страявой частцы, ветэранскай арганізацыі.

Па традыцыі навабранцы пройдуць сваiм першым маршам па страявым пляцы і накіруюцца на вучэбныя заняткі.

Вучэбны збор доўжыцца месяц і завяршаецца ўрачыстым рытуалам прынясення Прысягі. Навабранцы міліцэйскай УВА атрымаюць першапачатковыя веды, пазнаёмяцца з курсанцкім жыццём і абранай прафесіяй. У вучэбнай праграме - заняткі па агнявой, страявой, фізічнай падрыхтоўцы.

Важным мерапрыемствам навучальнага збору з'яўляецца спартыўнае свята першакурснікаў. У яго праграме звычайна бегавыя і сілавыя эстафеты, камандны скачок у даўжыню, перацягванне каната, міні-футбол і валейбол. У асабістым заліку спартсмены выконваюць адцісканні ва ўпоры лежачы і пад'ём з пераваротам на перакладзіне.