Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «Шчыт і меч»

У міжнародным турніры па інтэлектуальных гульнях «Шчыт і меч» удзельнічаюць каманды студэнтаў i курсантаў. Гэта штогадовы форум Акадэміі МУС і Беларускай лігі інтэлектуальных каманд.

Па выніках заліковых гульняў «Эрудыт-квартэт» і «Што? Дзе? Калі?» вызначаецца лепшая каманда турніру, якая атрымлівае кубак пераможцы. Лепшую каманду сярод сілавых УВА ўзнагароджваюць спецыяльным кубкам і граматай. Турніру прысвоены статус вываднога на студэнцкі чэмпіянат Беларусі па інтэлектуальных гульнях.

Турнір-2018 сабраў у Акадэміі МУС 39 каманд. Прыехалi студэнты і курсанты, якія прадстаўляюць розныя сілавыя ведамствы. Гульні першага дня адбылiся ў галоўным корпусе, а другi дзень каманды правялi на следча-экспертным факультэце, дзе турнір зарадзіўся ў 2005 годзе па ініцыятыве курсантаў.

Міліцэйская УВА прымае двухдзённы форум інтэлектуалаў кожную восень. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Беларускай лігі інтэлектуальных каманд.