Урачыстая цырымонія выпуску афіцэраў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

Кожнае лета ў Мінску праходзiць прафесійна значная падзея - урачысты выпуск афіцэраў, якія скончылі Акадэмію МУС.

Па традыцыі ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць кіраўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і іншых дзяржаўных органаў. З музычнымі кампазіцыямі выступаюць самыя таленавітыя курсанты акадэміі, праходзіць пляц-канцэрт аркестра. Святар дае дабраславенне і настаўляе праваахоўнікаў.

Традыцыйна міліцэйская альма-матэр спачатку віншуе выпускнікоў аддзялення завочнага навучання факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў і студэнтаў факультэта права. У мінулым годзе выпуск завочнікаў адбыўся 8 чэрвеня. А ў канцы месяца, 28 чэрвеня, ўвага была прыкавана да маладых лейтэнантаў, якія скончылі факультэты міліцыі, следча-экспертны і крымінальна-выканаўчы. Мерапрыемства праходзіла на плошчы Дзяржаўнага сцяга.

Урачысты рытуал традыцыйна суправаджаецца вынасам сцяга Акадэміі МУС, з якім развітваюцца выпускнікі. Пасля ўручэння дыпломаў лейтэнанты пад апладысменты сваіх калегаў дораць кветкі кіраўніцтву і прафесарска-выкладчыцкаму складу, праходзяць урачыстым маршам і па звычаі падкідваюць манеты на шчасце. Ужо ў жніўні маладыя юрысты прыступаюць да выканання сваіх службовых абавязкаў у падраздзяленнях па ўсёй рэспубліцы.