Урачыстая цырымонія выпуску афіцэраў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

У Акадэміі МУС 22-25 чэрвеня праходзяць урачыстыя рытуалы выпуску афіцэраў, якія скончылі факультэты міліцыі, следча-экспертны і крымінальна-выканаўчы.

У святочных мерапрыемствах удзельнічаюць прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і іншых дзяржаўных органаў, у інтарэсах якіх вядзецца падрыхтоўка кадраў.

Дыпломы з адзнакай атрымаюць звыш 45 выпускнікоў, з іх амаль трэць - залатыя медалісты. Сярод нашых лейтэнантаў - 11 прэзідэнцкіх стыпендыятаў і прэмiянтаў, якiя ўключаны ў рэспубліканскі банк дадзеных адоранай моладзі.

Маладыя афіцэры працягнуць службу ў Міністэрстве ўнутраных спраў, Міністэрстве абароны, Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю і Дзяржаўным памежным камітэце.

У добры шлях, дарагія выпускнікі!