Акадэмія МУС аб'яўляе аб пачатку Рэспубліканскай праваахоўнай алімпіяды!

З 15 лютага па 23 красавіка да ўдзелу ў Алімпіядзе запрашаюцца навучэнцы 1 і 2 курсаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Чаму абавязкова варта прыняць удзел у нашай Алімпіядзе?

Праваахоўная алімпіяда – гэта пляцоўка для рэалізацыі інтэлектуальнага, навуковага і творчага патэнцыялу кожнага ўдзельніка.

Галоўная адметная рыса Алімпіяды, якую арганізуе і праводзіць Акадэмія МУС – практыкаарыентаванасць. Рашэння ўдзельнікамі Алімпіяды конкурсных заданняў ацэньваюцца прадстаўнікамі практычных падраздзяленняў праваахоўных органаў.

А яшчэ наша Алімпіяда – гэта сапраўднае навуковае свята для ўдзельнікаў: незвычайны фармат сустрэчы, цікавыя заданні і новыя адкрыцці, цэрымонія ўзнагароджання, яркія ўражанні, новыя знаёмствы, бясцэнны вопыт і ... адрэналін!

Усю неабходную і карысную інфармацыю аб правядзенні Алімпіяды Вы знойдзеце тут