Алімпіяда Акадэміі МУС сярод навучэнцаў 3-5 курсаў устаноў вышэйшай адукацыі

Алімпіяда Акадэміі МУС - гэта пляцоўка для рэалізацыі інтэлектуальнага, навуковага і творчага патэнцыялу кожнага ўдзельніка.

Галоўная адметная рыса алімпіяды Акадэміі МУС - практыка-арыентаванасць. Конкурсныя заданні алімпіяды ўзгадняюцца з прадстаўнікамі практычных падраздзяленняў праваахоўных органаў.

З 21 па 22 лістапада ўключна пройдзе алімпіяда групы «Б». Да ўдзелу запрашаюцца каманды навучэнцаў 3-5 курсаў.

Каб зарэгістравацца на адборачны тур, неабходна да 5 лістапада запоўніць рэгістрацыйную форму.

Адборачны тур праводзіцца да 5 лістапада. Кожная каманда павінна распрацаваць і прадставіць банэр, які ўяўляе сабой графічны малюнак па сацыяльна-прававой тэматыцы, падрыхтаваны з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі. Тэма банэра вызначаецца камандамі самастойна. Ацэньваецца актуальнасць тэмы, арыгінальнасць яе прадстаўлення і магчымасць наступнага выкарыстання банэра ў якасці сродку нагляднай агітацыі. Банэр накіроўваецца ў адрас арганізацыйнага камітэта umo.amia@gmail.com у электронным выглядзе да 5 лістапада.

Фінальны тур (некалькі этапаў) - з 21 па 22 лістапада.

Старонка алiмпiяды Акадэмii МУС