Творчы конкурс «Нашы зоркі» сярод курсантаў Акадэміі МУС

Удзельнікі творчага праекта - курсанты розных факультэтаў Акадэміі МУС. Конкурс уключае шэраг намінацый.

У 2019 годзе дадзены старт творчаму конкурсу «Нашы зоркі» сярод курсантаў міліцэйскай УВА. Арганізатарам мерапрыемства выступае цэнтр культурна-выхаваўчай працы акадэміі.

Да ўдзелу запрошаны самыя таленавітыя прадстаўнікі моладзі з першага па чацвёрты курс. Конкурс адрозніваецца жанравай і тэматычнай разнастайнасцю і ўключае намінацыі: выкананне лірычных і празаічных твораў, вакал, харэаграфія, стварэнне мультымедыйных прэзентацый.

У гэтым годзе сцэна чакае сваіх герояў 24 кастрычніка, а ў наступны дзень адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў.

Штогод па выніках творчага спаборніцтва будуць вызначацца самыя крэатыўныя і ініцыятыўныя курсанты для далейшага ўдзелу ў міжвузаўскіх і рэспубліканскіх конкурсах і іншых творчых мерапрыемствах акадэміі.

Сваю назву праект атрымаў паводле аўтарскай песні нашага выпускніка Уладзіслава Петрачкова, які выканаў яе ў складзе ансамбля крымінальна-выканаўчага факультэта ў рамках міжвузаўскага конкурсу вершаў і музычных кампазіцый «Гімн альма-матэр» 2018 года. Журы высока ацаніла песню пра запаветныя лейтэнанцкія зоркi на пагонах і аб'явіла калектыў пераможцам.