Міжнародны конкурс аратарскага майстэрства «Цыцэроній-2019»

У Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь 23-24 мая адбудзецца міжнародны конкурс аратарскага майстэрства «Цыцэроній-2019».

Конкурс, тэма якога гучыць як «О спорт, ты - мір!», прысвечаны II Еўрапейскім гульням і здароваму ладу жыцця моладзі.

У творчага форуму шырокая праблематыка:

  • спорт і грамадства; спорт і палітыка; спорт і культура; спорт і мараль; філасофскія аспекты спорту;
  • спорт і грошы; спорт і допінг; спорт і неспартовыя паводзіны;
  • куміры спорту: сапраўдныя і ілжывыя;
  • здаровы лад жыцця;
  • з аднаго боку - здаровы лад жыцця, а з другога боку - курэнне, алкагалізм, наркаманія;
  • экалагічныя аспекты здаровага ладу жыцця.

Міжнародны конкурс аратарскага майстэрства «Цыцэроній» праводзіцца з 2001 года. З 2006-га ў ім удзельнічаюць курсанты і студэнты з Венесуэлы, Казахстана, Кітая, Расіі, Украіны і іншых дзяржаў. Мэта праекта - эфектыўнае навучанне моладзі публічным выступам.

Задачы праекта:

  • знаёмства з рацыянальнай і эфектыўнай тэхналогіяй падрыхтоўкі і агучвання публічных прамоў;
  • фарміраванне ў моладзі спецыяльных камунікацыйных уменняў і навыкаў;
  • навучанне студэнтаў мастацтву пераконваць, прафесійна адстойваць погляды ў дыскусіях;
  • павышэнне агульнага культурнага ўзроўню зносін моладзі.

Дэвіз «Цыцэронія»: «Дрэнна гаварыць гэтак жа непрыстойна, як і не ўмець чытаць і пісаць». Журы ацэньвае ўменне дыскутаваць і адказваць экспромтам на пытанні, а таксама прамоўніцкую індывідуальнасць. Адборачныя туры міжнароднага конкурсу традыцыйна праходзяць па ўсёй Беларусі.

Старонка міжнароднага конкурсу аратарскага майстэрства «Цыцэроній»