Рэспубліканская прававая алімпіяда «Феміда» сярод навучэнцаў

Рэспубліканская прававая алімпіяда «Феміда» традыцыйна праводзіцца ў сакавіку i красавіку. Цяперашнія спаборніцтвы прысвечаны 25-годдзю са дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Перш чым патрапіць у фінал, ўдзельнікі выступаюць у адборачных турах. У міліцэйскай УВА сустракаюцца каманды прававых класаў агульнаадукацыйных устаноў, кадэцкіх вучылiшчаў i Спецлiцэя МУС.

Дні правядзення алімпіяды-2019: 22 сакавiка, 5 и 12 красавіка, а таксама фiнал 19 красавіка. Насычаная праграма алімпіяды ўключае:

  • прадстаўленне каманд (калектыўныя выступу, прысвечаныя школам і прававых класах);

  • размінка капітанаў (праверка агульнай эрудыцыі);

  • выступы аратараў (тэматыка вызначана арганізатарамі алімпіяды);

  • тэставанне па прадмеце «Грамадазнаўства» (адзін з уступных іспытаў у рамках ЦТ для абітурыентаў Акадэміі МУС);

  • складанне апавядання з зададзенага набору фраз на тэму, звязаную з расследаваннем злачынстваў;

  • вуснае апытанне па змесце фільмаў айчыннага кінематографа, прысвечаных міліцыі (пералік кінакарцін зацверджаны арганізатарамі алімпіяды);

  • тэатралізаваныя выступленні па матывах класічных і сучасных твораў мастацкай літаратуры (творы вызначаны арганізатарамі алімпіяды).

Фінал алімпіяды традыцыйна пачынаецца з абвяшчэння вынікаў штогадовага рэспубліканскага конкурсу сачыненняў «Мы выбіраем шлях» сярод навучэнцаў прававых i кадэцкіх класаў. На цяперашні конкурс паступіла каля 100 творчых работ.

Рэспубліканская прававая алімпіяда «Феміда»

Рэспубліканскi конкурс сачыненняў «Мы выбіраем шлях»