Алімпіяда «Патрыёт» з'яўляецца сумесным праектам Акадэміі МУС і грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў». Інтэлектуальна-творчы форум праводзіцца на базе міліцэйскай альма-матэр, у 2021 годзе алімпіяда ўжо шостая.
У гэты дзень акадэмія традыцыйна прымае да 200 гасцей - удзельнікаў, педагогаў, балельшчыкаў. Моладзевы форум яркі і дынамічны.
Юныя патрыёты выступаюць у форме сваіх устаноў адукацыі. Праграма насычаная, уключае разнапланавыя конкурсныя заданні:
- прадстаўленне каманды «Вось мы якія»;
- размінка капітанаў (апытанне з мэтай праверкі агульнай эрудыцыі);
- тэставанне: вучэбны прадмет «Гісторыя Беларусі»;
- «Слова прамоўцу» (тэматычныя выступленні прадстаўнікоў каманд);
- вуснае апытанне па змесце кінафільмаў аб жыцці, дзейнасці і палкаводчым таленце А. В. Суворава, аб афіцэрах-вучнях і прадаўжальніка традыцый А. В. Суворава (удзельнік конкурсу ад кожнай каманды выбіраецца па жараб'ёўцы);
- «Хатняе заданне» (інсцэніроўка аднаго з твораў мастацкай літаратуры, пералік якіх вызначаны загадзя арганізатарамі алімпіяды).
У групу вядучых мерапрыемства і памочнікаў арганізатараў ўваходзяць курсанты Акадэміі МУС - найбольш падрыхтаваныя хлопцы, выдатнікі вучобы, актыўныя грамадскія дзеячы і, што не менш важна, выпускнікі кадэцкіх вучылiшчаў. У склад журы алімпіяды запрошаны вядомыя грамадскія дзеячы, заслужаныя ветэраны праваахоўных органаў, прадстаўнікі розных сілавых ведамстваў, Міністэрства адукацыі, Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў.