Рэспубліканская кадэцкая інтэлектуальна-творчая алімпіяда «Патрыёт»

Рэспубліканская кадэцкая алімпіяда «Патрыёт» штогод збiрае самыя творчыя каманды кадэцкіх і сувораўскага ваеннага вучылiшчаў, спецлiцэяў МУС і МНС.

Алімпіяда «Патрыёт» з'яўляецца сумесным праектам Акадэміі МУС і грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў». Інтэлектуальна-творчы форум праводзіцца на базе міліцэйскай УВА - у 2019 годзе алімпіяда чацвёртая па ліку.

Удзельнічаюць 11 каманд: Спецыялізаваных ліцэяў МУС і МНС, Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, Мінскага гарадскога № 2, Брэсцкага абласнога, Віцебскага, Полацкага, Гомельскага, Гродзенскага, Мінскага абласнога, Магілёўскага абласнога кадэцкіх вучылішчаў. У гэты дзень звычайна акадэмія прымае больш за 200 гасцей - удзельнікаў, педагогаў, балельшчыкаў.

Юныя патрыёты традыцыйна выступаюць у форме сваіх устаноў адукацыі. Праграма алімпіяды насычаная, уключае разнапланавыя конкурсныя заданні:

  • прадстаўленне каманды «Вось мы якія»;
  • размінка капітанаў (бліц-апытанне юных лідараў з мэтай праверкі агульнай эрудыцыі);
  • тэставанне па вучэбных прадметах «Гісторыя Беларусі», «Дапрызыўная падрыхтоўка»;
  • «Слова прамоўцу» (тэматычныя выступленні прадстаўнікоў каманд);
  • вуснае апытанне па змесце кінафільмаў савецкага і беларускага кінематографа, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне (удзельнік конкурсу ад кожнай каманды выбіраецца па жараб'ёўцы);
  • «Хатняе заданне» (інсцэніроўка аднаго з твораў мастацкай літаратуры, пералік якіх вызначаны загадзя арганізатарамі алімпіяды).

У групу вядучых мерапрыемства і памочнікаў арганізатараў ўваходзяць курсанты Акадэміі МУС - найбольш падрыхтаваныя хлопцы, выдатнікі вучобы, актыўныя грамадскія дзеячы і, што не менш важна, выпускнікі кадэцкіх вучылiшчаў. У склад журы алімпіяды запрошаны вядомыя грамадскія дзеячы, заслужаныя ветэраны праваахоўных органаў, прадстаўнікі розных сілавых ведамстваў, Міністэрства адукацыі, Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў.

Старонка рэспубліканскай кадэцкай інтэлектуальна-творчай алімпіяды «Патрыёт»