Рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставанне 2 мая - 1 чэрвеня

Рэгістрацыя праводзіцца пры наяўнасці пашпарта (віду на жыхарства, пасведчання бежанца) абітурыента.

Час працы пункта рэгістрацыі - з 9:00 да 19:00. У суботнія дні 12 і 26 мая - з 9:00 да 18:00. Выхадныя дні: 5, 6, 9, 13, 19, 20 і 27 мая.

Адрас пункта рэгістрацыі: г. Мінск, пр-т Машэрава, 6 (аўд. 101 А) - уваход з транспартнага КПП.

У Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь цэнтралізаванае тэставанне будзе праводзіцца па пяці прадметах:

  1. Беларуская мова;
  2. Руская мова;
  3. Грамадазнаўства;
  4. Біялогія;
  5. Матэматыка.

Падрабязную інфармацыю аб умовах і парадку правядзення цэнтралізаванага тэставання ў Беларусі можна атрымаць на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.