Абітурыентам-2018: для праходжання прафесійнага адбору неабходна да 20 ліпеня звярнуцца на факультэт права

Згодна з Парадкам прыёму на 2018 год для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені ў завочнай форме на ўмовах аплаты ажыццяўляецца прафесійны адбор абітурыентаў. Для яго праходжання неабходна з 1 сакавіка па 20 ліпеня звярнуцца да работнікаў факультэта права па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 41 (кабінеты 204, 309, 309 А, 416).

Інфармацыя для абітурыентаў факультэта права, якія паступаюць у 2018 годзе
Выпіска з Парадку прыёму
Інфармацыя для абітурыентаў, якія не прайшлі па конкурсе