Пачаўся набор на падрыхтоўчыя курсы па прадметах ЦТ

Інфармацыя для абітурыентаў - 2019! Установа адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» на працягу студзеня ажыццяўляе набор на чатырохмесячныя падрыхтоўчыя курсы да цэнтралiзаванага тэсцiравання. Падрыхтоўка ажыццяўляецца па дысцыплінах: грамадазнаўства, руская мова, замежная мова (англійская, нямецкая). Заняткі праводзяцца па наступных днях: серада, чацвер, пятніца. За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне: 8 (017) 289-21-29.