Аб'яднаная рэдакцыя МУС да 30 лістапада праводзiць творчы конкурс сярод пазаштатных карэспандэнтаў, журналістаў і чытачоў

Газета «На страже» і часопіс «Милицыя Беларуси» праводзяць конкурс сярод сваіх пазаштатных карэспандэнтаў, журналістаў і чытачоў на лепшыя публікацыі і фотаздымкi.

Сярод матэрыялаў, апублiкаваных на старонках ведамасных выданняў з 1 снежня 2017-га па 30 лiстапада 2018 года, будуць вызначаны лепшыя ў намiнацыях «Тэрмiнова ў нумар!» (рэпартажы, iнтэрв'ю, карэспандэнцыi, справаздачы i iншыя iнфармацыйныя i аналiтычныя формы) i «Для душы» (нарысы, замалёўкi i г.д. у мастацка-публiцыстычным стылi, публiкацыi на гiстарычныя тэмы, а таксама матэрыялы, якiя не звязаны з асвятленнем дзейнасцi органаў унутраных спраў).

Конкурс сярод прафесiяналаў i аматараў фотаздымкаў таксама праводзiцца ў дзвюх намiнацыях: «Наша служба и опасна и трудна...» (адлюстроўвае дзейнасць мiлiцыi i ўнутраных войскаў), «Мой родны кут, як ты мне мiлы...» (прысвечана Году малой радзiмы).

Падрабязнасцi i ўмовы правядзення конкурсу апублікаваныя ў нумары «НС» ад 18 мая 2018 года.

 

 

Хуткія падзеі